Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

12.11.2020 100-год з дня нараджэння А. Макаёнка.

Дата: 11 ноября 2020 в 13:34, Обновлено 16 ноября 2020 в 14:26
334 просмотра

Андре́й Его́рович Макаёнок (белор. Андрэй Ягоравіч Макаёнак; 12 ноября 1920 — 16 ноября 1982, Минск) — белорусский советский драматург, сценарист. Народный писатель Белорусской ССР (1977).

<header>

ФОТОАЛЬБОМ

</header>

Андрэй Ягоравіч Макаёнак нарадзіўся 12 лістапада 1920 года ў вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна. Сярэднюю адукацыю атрымаў у суседняй вёсцы Журавічы, дзе потым працаваў у Доме культуры.

Калі пачалася вайна будучаму драматургу было 19 гадоў, у гэты час ён вучыўся ў педагагічным тэхнікуме ў Рагачове. Макаёнак трапіў на фронт, дзе быў цяжка паранены – яму нават пагражала ампутацыя абедзвюх ног. На шчасце, Макаёнак быў своечасова эвакуяваны. У 1942 годзе ён быў прызнаны непрыгодным для службы ў войску і некаторы час працаваў ваенруком у Грузіі.

Пасля вяртання на радзіму працаваў у школе, потым – у райкоме Гродзенскага камсамола, дзе ён быў прызначаны другім сакратаром гаркома.

Але ў Гродна Макаёнак пражыў нядоўга – перабраўся бліжэй да сям’і ў Магілёў, дзе працаваў партыйным рабочым на чыгуначным вузле.

Затым на працягу года Макаёнак быў памочнікам сакратара Журавіцкага райкома партыі. Давялося Макаёнку працаваць і народным суддзёй, але юрыдычная справа яму, да таго ж не меўшаму адпаведнай адукацыі, вельмі не падабалася, таму Макаёнак неўзабаве паступіў у Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. Але пасля заканчэння на партыйную работу не ўладкаваўся.

Чатыры гады,Макаёнак працаваў загадчыкам адзела прозы ў сатырычным часопісе «Вожык». Літаратурная праца Андрэя Макаёнка пачалася яшчэ ў гады вайны – дзённікамі і замалёўкамі з фронту, а потым з’явілася магчымасць пачаць друкавацца.

Першая кніга Макаёнка выйшла ў 1951-м, а ў наступным годзе ён заявіў пра сябе як пра драматурга п’есай «На досвітку», якую паставілі на сцэне тэатра імя Янкі Купалы.

Камедыя «Выбачайце, калі ласка!» убачыла свет у 1953 годзе і мела неверагодны поспех. Нягледзячы на вострую сатыру, Макаёнак зусім не пасягнуў ёю на савецкі лад жыцця і існаваўшую ў той час сістэму.

Пасля трыўмфу сатырычнай камедыі Макаёнак пакінуў журналістыку і цалкам прысвяціў сябе літаратурнай дзейнасці. Толькі ў 1966 годе ён згадзіўся на пасаду галоўнага рэдактара «Нёмана», таму што яна дазваляла спрыяць папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры.

Неўзабаве з’явіліся наступныя яго творы: «Каб людзі не журыліся» (1957), «Лявоніха на арбіце» (1961), «Зацюканы апостал» (1969), «Таблетку пад язык» (1972), «Верачка» (1976) і іншыя. Акрамя п’ес Макаёнак пісаў сцэнарыі для фільмаў, а таксама займаўся перакладчыцкай дзейнасцю.

Драматург быў узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знакам Пашаны», Кастрычніцкай Рэвалюцыі і шматлікімі медалямі, а таксама званнем «Народны пісьменнік БССР». Макаёнак з’яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа.

Драматург раптоўна пайшоў з жыцца ва ўзросце 62 гадоў і быў пахаваны на Усходніх могілках. У 1986 годзе ў Мінску на доме №10 па Вайсковым завулку яму была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Па матэрыялах інтэрнэт-крыніц.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.