Анлайн-конкурс чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”
Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна запрашае прыняць удзел у анлайн-конкурсе чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”, прымеркаваным да дня нараджэння Максіма Багдановіча. Конкурс будзе праводзіцца 1–20 снежня 2022 г. у рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю.
Партнёрамі конкурсу выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом “Звязда” (газета “Літаратура і мастацтва”), Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача, Канал “Культура” Беларускага радыё, Предстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Творчасць Максіма Багдановіча ўваходзіць у агульнаадукацыйную праграму навучання, таму ўдзел у конкурсе будзе карысны як для выкладчыкаў, так і для навучэнцаў для пашырэння і сістэматызацыі ведаў па беларускай літаратуры.
Падрабязней пазнаёміцца з праектам “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”, у рамках якога ладзіцца конкурс, можна па спасылцы: