Напярэдадні свята Дня народнага адзінства адбылася сустрэча вучняў 6"А" і 6 "Б" класаў са знакамітымі людзьмі нашага краю Рыгорам Бабчанком і Якавам Ліпскім.
Рыгор Бабчанок расказаў вучням цікавыя старонкі сваёй біяграфіі, а таксама раскрыў тэматыку вершаў у сваіх кнігах паэзіі "Асалода", "Вяршыня", "Вышыня". Якаў Ліпскі дзяліўся вопытам выхавання дзяцей, дэманстраваліся яго кнігі "Шлях да сябе" і "Права на жыццё". Госці і вучні чыталі вершы Рыгора Бабчанка пра родны край, землякоў, родную мову.